У Віцебску да 88-х угодкаў з дня нараджэння ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча (фота)

25 лістапада 2018 14:30  |  Грамадства

У Віцебску да 88-х угодкаў з дня нараджэння ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча (фота)

25 лістапада, напярэдадні  88-х угодкаў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, віцебская дэмакратычная грамадскасць традыцыйна сабралася каля помніка славутаму земляку.

Быў”, – гучалі ўспаміны аб жыцці і творчасьці.

“Ёсць”, –  па-сучаснаму гучаць. радкі з вершаў паэта, які  памяняў адносіны да гісторыі Беларусі.

“Буду!”,  – мы памятаем, мы ўсведамляем сябе беларусамі назаўсёды.

Гэтыя тэмы гучалі каля помніка. 

Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу, 

Але йдзе. І не губляй спакой.

 Ёсць замест прыватнай неўміручасці –

Бессмяротнасць нацыі тваёй. 

Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце

Будуць працвітаць твой Люд і Край…

Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым

Шчасце пасмяротнае і рай.

               Уладзімір Караткевіч.

Мы ведаем, паэце! Дзякуй, што ты быў, ёсць, будзеш!

Таццяна Севярынец

Болей навін