Пётр Папраўка: бутэлькі ў крамах прадаюцца побач з касамі, нібыта цукеркі (відэа)
Менскі актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятро Папраўка звярнуўся з відэазваротам з нагоды алкагалізацыі насельніцтва Беларусі. Паводле, яго хоць алкаголь і прыносіць вялікія прыбыткі ў бюджэт, разам з тым ён з’яўляецца сур’ёзнай праблемай у выніку супрацьпраўных дзеянняў пад уплывам алкаголю, медычных наступстваў, на што таксама выдаткоўваюцца сродкі.
“Што бачаць нашы дзеці, калі прыходзяць у краму? Алкаголь знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі. Бутэлька проста побач з касай, нібыта гэта цукерка”, – адзначыў ён.
Пятро Папраўка адзначыў, што Беларусі варта ўлічыць досвед еўрапейскіх краін, якія ўжо здолелі перамагчы алкагалізацыю свайго насельніцтва. Гэтак, зусім нядаўна сур’ёзныя абмежаванні па продажы алкаголю былі ўведзеныя ў суседняй з Беларуссю Літву, у тым ліку па святах і выходных.
На яго думку, дзякуючы гэтаму ўдасца сур’ёзна зменшыць негатыўныя наступствы алкагалізацыі.