Алена Янушкоўская – Саўміну: дакуль вы будзеце лічыць людзей дурнямі і марнаваць паперу на адпіскі?
Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская паўтора звярнулася ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з прычыны неадпаведнага патрэбам вяскоўцам руху грамадскага транспарту.
“У папярэднім звароце да вас я падымала пытанне аб прыгарадных экспрэс-аўтобусах і маршрутных таксі, якія не бяруць пасажыраў да патрэбных ім населеных пунктаў і не забіраюць людзей з прыпынкаў, ідучы па маршрутах паўпустыя, што ўшчамляе правы людзей, ускладняе ім жыццё і стратна для дзяржавы”, – адзначыла яна ў звароце.
“Да гэтага я звярталася ў ААТ “Віцебскаблаўтатранс”. У сваім адказе яны спасылаюцца на пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2018г. №636. Ваш жа адказ абвяшчае, што ўсе спушчана на Віцебскі аблвыканкам. Узнікае заканамернае пытанне – якім чынам аблвыканкам можа адмяніць бяздумнае рашэнне Савета Міністраў? І другое пытанне – дакуль вы будзеце лічыць людзей дурнямі і марнаваць паперу на адпіскі?” – спытала актывістка.