Міліцыя супраць беларускай мовы і помніка загінулым у Польшчы пілотам

15 кастрычніка 2009 14:46  |  Палітыка

У Баранавічах у аўторак увечары міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў Яраслава Грышчэню і Алеся Паўлоўскага падчас збору подпісаў у межах кампаніі “За беларускую мову!”, а таксама за ўсталяваньне ў горадзе помніка пілотам, што нядаўна трагічна загінулі ў Польшчы.


“Мы зьбіралі подпісы ля кінатэатру “Кастрычнік”, калі супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў затрымалі нас быццам бы за тое, што ў нас не было дазволу на збор подпісаў. Аднак, у міліцыі нам прыпісалі лаянку матам і склалі пратаколі па адміністрацыйным артыкуле 17.1 – “дробнае хуліганства”, – распавёў Яраслаў Грышчэня.

 

Хлопцы правялі ў РАЎСе ноч. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёна Баранавічаў асудзіў Яраслава Грышчэню і Алеся Паўлоўскага на 10 базавых велічынь кожнага. А 300 канфіскаваных подпісаў міліцыянты так і не аддалі, паведамляе прэсавая служба “Маладога Фронту”.

Болей навін