У Бабруйску з удзелам Віталя Рымашэўскага і Ганны Канапацкай прайшла сустрэча за якасную медыцыну (фота, відэа)

03 снежня 2018 13:40  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску з удзелам Віталя Рымашэўскага і Ганны Канапацкай прайшла сустрэча за якасную медыцыну (фота, відэа)

 

У Бабруйску прайшла сустрэча рэгіянальных лідараў БХД і грамадзян, якія падтрымліваюць кампанію за якасную мэдыцыну. У ёй прынялі ўдзел сярод іншых сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і член Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

У Бабруйску актывістка БХД Ганна Ліннік праводзіць грамадскую кампанію за будаўніцтва дзіцячай бальніцы. Існуючая бальніца была пабудавана 40 гадоў таму і цяпер знаходзіцца ў аварыйным стане. Дзяцей перасяляюць у радзільню і іншыя бальніцы, бо гарадскія ўлады ўжо некалькі гадоў не могуць знайсці грошы не толькі на будаўніцтва новай дзіцячай бальніцы, але і на рэканструкцыю старой. У той жа самы час у Бабруйску быў пабудаваны велізарны Лядовы палац, для запаўнення і акупнасці якога цяпер вучняў і студэнтаў прымушаюць купляць квіткі і наведваць мерапрыемствы.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты стварылі грамадскі камітэт па кантролі рэканструкцыі дзіцячай бальніцы і плануюць звярнуцца да ўладаў з патрабаваннем пераразмеркавання гарадскога бюджэту на патрэбы будаўніцтва новай бальніцы.

 

У Бабруйску з удзелам Віталя Рымашэўскага і Ганны Канапацкай прайшла сустрэча за якасную медыцыну (фота, відэа)

 

У Бабруйску з удзелам Віталя Рымашэўскага і Ганны Канапацкай прайшла сустрэча за якасную медыцыну (фота, відэа)

 

Віталь Рымашэўскі: “У Беларусі добра жывуць толькі супрацоўнікі сілавых структур і чыноўнікі, у якіх захоўваецца вялікая зарплата, сацыяльныя льготы і абслугоўванне ў бальніцах і паліклініках. Грошы з бюджэтаў выдаткоўваюцца на традыцыйна нікому не патрэбныя прыбіральні, трыўмфальныя аркі. Будаўніцтва Лядовых палацаў пад прыкрыццём клопату пра здароўе грамадзян з’яўляецца недазваляльнай раскошай ў нашай краіне, калі нават на першачарговыя рэчы – такія, як паліклініка, дзіцячая бальніца – няма грошай. Нядаўна Лукашэнка сказаў, што ў беларусаў не павінна нават узнікаць думкі пра альтэрнатыву. Сапраўды, сёння рэспубліканскія і рэгіянальныя ўлады робяць усё, каб у людзей не заставалася нават ніякай думкі пра іншую альтэрнатыву, акрамя як змену дзеючага карупцыйнага рэжыму”.

Таксама ў Бабруйску пачынае сваю працу грамадская прыёмная БХД. Яе дзверы будуць адчынены кожны аўторак з 17:00 -20:00 па адрасе вуліца Кастрычніцкая 173А, тэлефон +37529 6825131.

Гэта ўжо чацвёртая грамадская прыёмная хрысціянскіх дэмакратаў, адкрытая за апошні час. Раней яны былі адкрыты ў Мінску (па тэлефоне +37529 167 34 35), Магілёве і Гродне.

Болей навін