Карысны культпаход: Сеньёрская суполка наведала выставу “50+”
Сеньёрская суполка склікала сваіх сяброў на выставу-кірмаш для старэйшага пакалення пад назвай “50+”. Там можна было атрымаць кансультацыю прадстаўнікоў ведамства аховы здароўя і ўрачоў, прайсці майстар-класы па догляду за цяжка хворымі, аказанні першай дапамогі пры крызісных сітуацыях, фітнесу і нават павучыцца шляхецкім танцам.
За фіранкай, як спавядальнікі, прымалі псіхолагі, без фіранкі, на віду ва ўсіх, наводзілі прыгажосць цырульнікі. У кіёску экалагічнага перамяшчэння жадаючым выдавалі скарыстаную літаратуру. Паведамляем: не актуальныя для вас кніжкі можна здаць па тэлефонах, указаных на зялёных кантэйнерах з надпісам “Дай кнізе другое жыццё”.
Валянціна Трухан нагадала выказванне Уладзіміра Караткевіча. Ён казаў: “Мы старэем не ад пражытых гадоў – ад стомы, злосці, крыўды, нянавісці і грахоў”. А таксама ад абыякавасці да сябе і грамадства – маглі б дадаць нашы руплівіцы.