У Саўміне не захацелі адказваць на пытанне пра адпіскі
Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская атрымала адказ з Савету міністраў на свой зварот адносна непрадуманага руху аўтобусаў і маршрутак у раёне.
У звароце яна прасіла адказаць, “якім чынам аблвыканкам можа адмяніць бяздумнае рашэнне Савета Міністраў” і дакуль улады будуць “лічыць людзей дурнямі і марнаваць паперу на адпіскі”.
Але адказаўАлена Янушкоўская так і не атрымала, бо зварот быў перанакіраваны ў міністэрства транспарту.