Галіна Каржанеўская: ветэраны працы заслужылі льготны праезд (відэа)

04 снежня 2018 15:27  |  Грамадства

Галіна Каржанеўская: ветэраны працы заслужылі льготны праезд (відэа)

 

Актывісты Сеньёрскай арганізацыі БХД праводзяць кампанію па зборы подпісаў у падтрымку збору подпісаў за льготны праезд для ветэранаў працы. “Мы яго заслужылі, мы шмат адпрацавалі на нашу дзяржаву і хай дзяржавы парупіцца і знойдзе капейку для нас усіх”, – заявіла ў адмысловым відэазвароце Галіна Каржанеўская.

Паводле яе, 10% ад пенсіі за праязны – вельмі істотная сума.

У сваю чаргу актывістка Наталля Маразевіч нагадала, што Беларусь лічыцца сацыяльна-арыентаванай дзяржавай. Але льготны праезд для ветэранаў працы ёсць не ў ёй, а ў суседніх краінах.

 

Болей навін