Вікторыя Шавялевіч: на паліклініку ў Магілёве грошаў няма, а на арку знайшліся (відэа)

05 снежня 2018 19:16  |  Грамадства

Вікторыя Шавялевіч: на паліклініку ў Магілёве грошаў няма, а на арку знайшліся (відэа)

 

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёве Вікторыя Шавялевіч выступіла з відэазваротам з нагоды адсутнасці паліклінікі ў новых і растучых мікрараёнах “Спадарожнік” і “Казіміраўка”.

“Гэта вельмі вострая і нявырашаная праблема не толькі дарослых, але і дарослых. Людзі вымушаныя ехаць у цэнтр горада, каб звяртацца ў медыцынскія ўстановы. І патрапіць да доктара робіцца практычна немагчыма”, – адзначыла яна.

Паводле яе, фельчарскі пункт у Казіміраўцы альбо не працуе, альбо там няма дактароў. А на ўсе звароты чыноўнікі кажуць, што грошаў на паліклініку, запланаваную з 2008 года, няма. “Арка за тое ў нас ёсць прыгожая. На арку грошы знайшліся, але нам трэба паліклініка”, – заявіла Вікторыя Шавялевіч.

Каардынатар БХД распавяла, што сабрана больш за 600 подпісаў у падтрымку новай паліклінікі. “Далучайцеся да нашай кампаніі, і разам мы даможамся таго, што ў нас будзе паліклініка”, – заявіла яна.

Кантактны тэлефон +37544 7394256.

 

Болей навін