Пятро Папраўка: не ўшчыльняць Менск, а развіваць рэгіёны (відэа)
Намеснік кіраўніка Менскай БХД Пятро Папраўка выступіў з відэазваротам супраць бескантрольнага і неабдуманага ўшчыльнення забудовы ў Менску. “Значная колькасць тэрыторый няўдумліва забудоўваюцца шматпавярховымі дамамі без належнай інфраструктуры”, – падкрэсліў ён, дадаўшы, што Менск і так ужо перанаселены.
На яго думку, такая забудова перашкаджае не толькі жыццю і руху людзей, але і пагражае надзвычайнымі і небяспечнымі здарэннямі. Больш за тое, мяркуе Пятро Папраўка, такая палітыка ўладаў “абязлюдзіць ды абяскровіць Беларусь” і сур’ёзна паўплывае на развіццё краіны.
Замест гэтага актывіст прапануе думаць на перспектыву і ствараць паўнавартасныя працоўныя месцы ў малых гарадах, каб людзі не з’язджалі з іх, прымаць законы, якія б маглі развіваць эканоміку рэгіёнаў і ствараць неабходныя і роўныя ўмовы для ўсіх жыхароў Беларусі.