Віталь Рымашэўскі ўдзельнічае ў справаздачна-выбарным з’ездзе нямецкага ХДС

07 снежня 2018 16:38  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі ўдзельнічае ў справаздачна-выбарным з'ездзе нямецкага ХДС

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі па запрашэнні хрысціянскіх дэмакратаў Германіі знаходзіцца на справаздачна-выбарным з’ездзе ХДС, на якім пройдуць выбары новага старшыні партыі.

У сустаршыні БХД запланаваны таксама шэраг сустрэч з кіраўніцтвам ХДС і членамі бундэстага. Перад з’ездам прайшла супольная малітва з удзелам кіраўніцтвам партыі, уключаючы Ангелу Меркель.

Віталь Рымашэўскі: «У з’ездзе бяруць удзел таксама асацыяваныя арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў Германіі, у тым ліку пралайф-рух, арганізацыя шматдзетных сем’яў і многія іншыя. Я спецыяльна для беларускіх карыстальнікаў зняў некалькі відэа, каб беларусы маглі пазнаёміцца ​​з тым палітычным дыскурсам, які ёсць у Германіі, напрыклад, па тэме абортаў і абароны жыцця. У Беларусі ў апазіцыйнай прэсе, на жаль, пытанне абароны жыцця дзяцей да нараджэння абмяркоўваецца толькі ў рэзка негатыўным ключы, а права на забойства і прапаганда абортаў лічацца нормай і падаюцца нават як агульнапрынятыя правы чалавека. Але гэта хлусня і абсалютная няпраўда. І ў Германіі, і ў Злучаных Штатах гэта пытанне палітычнай дыскусіі. І я спадзяюся, што гэта норма дэмакратычнай дыскусіі, элементарная палітычная культура калі-небудзь прыйдзе і ў Беларусь».

Болей навін