Фёдар Петрусевіч: неабходна абмежаваць магчымасць аднаго чалавека абірацца прэзідэнтам (відэа)

08 снежня 2018 18:26  |  Палітыка

Фёдар Петрусевіч: неабходна абмежаваць магчымасць аднаго чалавека абірацца прэзідэнтам (відэа)

 

Берасцейскі актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Фёдар Петрусевіч выступіў з відэазваротам, у якім заявіў пра неабходнасць абмежавання двума тэрмінамі магчымасці аднаго чалавека абірацца прэзідэнтам.

Таксама, лічыць ён, неабходна ўвесці выбарнасць органаў мясцовай улады.

“Толькі ў гэтым выпадку ў нас будзе падзел уладаў, і мы зможам уплываць на выкананне законнасці”, – падкрэсліў актывіст.

Пакуль жа, заявіў Фёдар Петрусевіч, чвэрць стагоддзя ўлады ў Беларусі не мяняюцца, а з імі застаюцца адныя і тыя ж праблемы.

 

Болей навін