Алена Янушкоўская дамаглася, каб вясковыя могілкі абнеслі плотам (відэа)
Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская дамаглася таго, што ў вёсцы Пестуніца вырашылася адна з мясцовых праблем.
У прыватнасці, хоць улады бралі з людзей грошы на ўтрыманне могілак, яны былі зарослыя і поўныя смецця, а самім вяскоўцам пад пагрозай штрафу забаранялі нават высякаць хмызняк.
Але пасля абнародавання актывісткай мясцовых праблемаў могілкі ў Пестуніцах абнеслі плотам (на фота).