Абарону Курапатаў прызналі самай значнай падзеяй 2018 года
Апытанне наконт “Учынку года” і “Чалавека года” адразу на двух найбольш папулярных беларускамоўных парталах выявіла, што галоўнай падзеяй 2018 года чытачы “Нашай Нівы” і “Свабоды” лічаць абарону Курапатаў.
Так, на сайце “Нашай Нівы” кампанія абароны Курапатаў заняла 1-е месца з вынікам 33% і апярэдзіла кампанію “БНР-100” (24%).
На сайце “Свабоды” вынікі падобныя: 1-е месца Абарона Курапатаў (36%), 2-е – “БНР-100” (33%).