Дом малітвы “Новага жыцця” плануюць знесці. Севярынец: патрэбная салідарнасць!

04 студзеня 2019 14:14  |  Галоўныя навіны

Дом малітвы “Новага жыцця” плануюць знесці. Севярынец: патрэбная салідарнасць!

 

Учора стала вядома, што менскія ўлады плануюць знесці знакаміты дом малітвы евангельскай царквы “Новае жыццё” у Сухараве, і пабудаваць на яго месцы басейн.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец пракаментаваў для прэс-службы партыі планы чыноўнікаў:

-Чаму “Новае жыццё”? Бо гэта адна з найбуйнейшых пратэстанцкіх цэркваў у Беларусі – і сімвал змагання хрысціянаў за свабоду веравызнання.

Нагадаю, “Новае жыццё” у свой час выкупіла ў горада разбураны кароўнік, адрамантавала яго і зрабіла вялізную залю для набажэнстваў. У 2006 годзе чыноўнікі разам са спецслужбамі пастанавілі адрамантаваны будынак сканфіскаваць. Пад’яжджалі бульдозеры і АМАП, прызначаліся штурмы. У адказ вернікі абвясцілі пост-галадоўку, кругласуткава дзяжурылі ў доме малітвы – і царкву адстаялі. Улады юрыдычна аднялі будынак у царквы – але фізічна нават не змаглі туды трапіць.

ПалкоўнікАрлоў, начальнікСІЗАКГБў 2010-11 гадаххваліўся, штоудзельнічаўукампанііцкаванняцарквы.

МэрМенскуПаўлаўнеўзабавепасляспецаперацыісупрацьНовагажыццязгарэўадракумозгу.

ПафакцеНоваежыццё” – гэтаадзіныя 2000 квадратныхметраўукраіне, вольныяадрэжыму: ніводзінчыноўнікальбоміліцыянтпрывыкананніпростанямаесюдыдоступу.

І вось становіцца вядома, што генплан Менску прадугледжвае будаўніцтва на месцы дома малітвы школы і басейну. 16 студзеня – “грамадскае абмеркаванне” ў школе нумар 6 па адрасе Янкоўскага, 23.

Мэтаразбуральнікаўясна: стравіцьпаміжсабойжыхароў, якімабяцаюцьшколузбасейнам, івернікаў. Нашамэтаабараніцьдоммалітвыінедацьнашчадкамваяўнічыхатэістаўзноўпадзяляцьіўладарыць.

Мы заклікаем падтрымаць царкву “Новае жыццё” на абмеркаванні 16 студзеня – і маліцца.
Верым, можам, пераможам!

Болей навін