Сёння – дзень народзінаў ксяндза Адама Станкевіча

06 студзеня 2019 17:22  |  Галоўныя навіны

Сёння - дзень народзінаў ксяндза Адама Станкевіча

 

Сёння – дзень народзінаў ксяндза Адама Станкевіча, выбітнага святара, пісьменніка, рэдактара газеты “Крыніца”, заснавальніка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Служыў адразу ў некалькіх віленскіх касцёлах. Напісаў два дзясяткі кнігаў, сярод якіх класічныя “Родныя мова ў святынях” і “Хрысціянства і беларускі народ: спроба сынтэзы”. Збіраў тысячы людзей у храмах на казані па-беларуску. У 1941 годзе ўратаваў ад смерці нават сваіх ворагаў – савецкіх прапагандыстаў (хаваў у касцёле ад немцаў).

Як жа аддзячыла савецкая ўлада ксяндзу? Допытамі, арыштамі, спробамі вярбоўкі – і 25-ю гадамі лагераў.

Мы памятаем, ксёндз Адам.

Прыйдзе час – і праспект Дзяржынскага ў Менску будзе насіць імя Адама Станкевіча.

Жыве Беларусь – з Богам!

Болей навін