У Віцебску прайшла маштабная канферэнцыя ў падтрымку беларускай дзяржаўнасці

08 студзеня 2019 09:22  |  Галоўныя навіны

У Віцебску прайшла маштабная канферэнцыя ў падтрымку беларускай дзяржаўнасці

5 студзеня ў Віцебску адбылася абласная канферэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”. У падрыхтоўцы актыўны ўдзел прыняла каардынатар аргкамітэта БХД па Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Арганізавана яна была з ініцыятывы кіраўніка НГА “СІГ імя Льва Сапегі” Хрыстафора Жаляпава. Па словах ініцыятара, канферэнцыя задумалася пасля інфармацыі аб правядзенні з дабраславення віцебскіх чыноўнікаў устаноўчага сходу прарасейскага “Саюза” на чале з расейскім дэпутатам Бабурыным ў ліпені 2018 года, пасля заяў кіраўніка дзяржавы, што Віцебск і Магілёў – больш расейскія гарады, чым беларускія.

“НЕ!”- заявілі ў сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі канферэнцыі, якіх было зарэгістравана больш за 80 чалавек, а гэта прадстаўнікі Віцебска, Воршы, Барані. Полацка, Наваполацка, Мёр, Гарадка, Шаркаўшчыны і іншыя. Выступоўцы гісторыкі-навукоўцы спадары Тарасаў, Стужынская, Цішкін -даказалі даследванымі фактамі, што Беларусь – гэта дзяржава з тысячагадовай гісторыяй, у якую шмат разоў умешваўся ўсходні сусед з зусім не суседска-братэрскімі намерамі знішчыць яе, прымусіць забыцца.

Журналіст-фрылансер Казакевіч у красамоўным выступе “Хто робіць наша нянашым” сям’ю лічбамі паказаў, як “Рускі свет” медыйна стараецца прысутнічаць ва ўсіх сферах жыцця Беларусі, прынамсі ў Віцебскай вобласці. Выступоўцы-краязнаўцы з рэгіёнаў  на прыкладзе гісторый сваіх мясцін таксама сведчылі аб унікальнасці і аўтэнтычнасці як Аршанскага, так і Полацкага края, старажытнай і сучаснай Беларусі. А палітолаг А. Ляховіч распавёў, наколькі нерэальна паглынанне Беларусі Расеяй.

Перад канферэнцыяй да помніка Альгерду дэлегацыі ўсклалі кветкі, а саму канферэнцыю адкрылі выкананнем гімна Беларусі “Магутны Божа”. Удзельнікі канферэнцыі прынялі рашэнне аб правядзенні імпрэзаў у рэгіёнах, каб нагадаць землякам славутыя старонкі гісторыі беларускай дзяржаўнасці, незалежнасць якой гатовы бараніць, а рэзалюцыю накіраваць у гар- і аблвыканкамы Віцебска.

Канферэнцыя доўжылася пяць гадзін.

Болей навін