Севярынец: вакханалія ў Беларусі пачынаецца з ганенняў на хрысціянаў

16 студзеня 2019 08:14  |  Галоўныя навіны

Севярынец: вакханалія ў Беларусі пачынаецца з ганенняў на хрысціянаў

 

Сустаршыня БХД пракаментаваў прэс-службе партыі апошнія рэпрэсіі супраць беларускіх хрысціянаў:

-Малітоўны дом “Новага жыцця” збіраюцца зносіць, каб збудаваць басейн.
Ксяндза Сабеслава Тамалу, які служыў у Беларусі 20 гадоў, высылаюць з Беларусі.
Баптыстам забараняюць праводзіць “Фестываль надзеі”.

Што ж: нам абяцалі вакханалію, вось яна пачынаецца.

Першае, што трэба зрабіць:

– Прыйсці на грамадскія слуханні адносна “Новага жыцця” заўтра, 16 студзеня, а 18.00 па адрасе Янкоўскага 23.

– Падтрымаць ксяндза Сабеслава падпісаннем петыцыі і замаўляць малітвы за яго па касцёлах.

– Маліцца разам з братамі-баптыстамі, каб евангелізацыйны фэст усё-такі адбыўся, і патрабаваць ад чыноўнікаў зняць ганебную забарону.

Адначасова братам-вернікам варта ўсвядоміць: гэты незаконны, камуністычны ў сваёй сутнасці рэжым вось ужо 25 гадоў трымаецца на фальсіфікацыях, гвалце і страху. Ён ёсць яўным ворагам хрысціянства. Спробы залагодзіць яго, змаўчаць, дамовіцца – марныя. Мы мусім адважна і разам стаяць у праўдзе, адкрыта сведчыць пра дабро і зло вакол нас, заступацца за свой народ – толькі тады Беларусь адкрыецца Богу. Калі цэрквы будуць маўчаць – не спадзявайцеся на перамены і чакайце горшага. 

Будзем яднацца! Будзем салідарнымі! 

Верым, можам, пераможам!

Болей навін