У Віцебску бібліятэку імя Леніна прапануюць пераназваць у гонар Васіля Быкава (фота)

25.01.2019, 08:34  |  Навіны » Грамадства

У Віцебску бібліятэку імя Леніна прапануюць пераназваць у гонар Васіля Быкава (фота)

Актывісты аргкамітэта БХД, сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" склалі да Віцебскіх абласных структур улады адмысловы зварот, у якім прапануюць надаць бібліятэцы імя Уладзіміра Леніна замест гэтага імя беларускага пісьменніка Васіля Быкава.

У прыватнасці, у звароце заяўляецца, што "імя У.І.Леніна ... не адпавядае часу, не з'яўляецца нацыянальна апраўданым і значным" і "мы прапануем даць установе імя славутага, сусветна вядомага земляка Васіля Быкава".

Подпісы збіралі сярод наведвальнікаў бібліятэкі і неабыякавых мінакоў. Усяго сабрана 64 подпісы, якія будуць пададзены ў Віцебскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.

Навіны па тэме