Серада – дзень БХД у Курапатах. Далучайцеся!
Серада 30 студзеня – дзень, калі варту ў Курапатах трымае Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Звычайна мы стаім з 12.00 да 20.00, плюс-мінус.
Раздаем буклеты тым, хто хоча трапіць у “Бульбашхол”. Некаторыя разварочваюцца. Хтосьці просіць прабачэння і кажа, што едзе туды на працу.
А хтосьці праяжджае і крычыць “Мало вас стрелялі!”.
Варта ў Курапатах – фіксацыя вось такіх агрэсіўных наведнікаў і патэнцыйных “ветлівых людзей”, а таксама зварот да людскога сумлення.
Запрашаем сябраў і прыхільнікаў БХД на варту. Апранайцеся пацяплей, бярыце з сабой тэрмас гарбаты ці кавы – і далучайцеся.
Верым, можам, пераможам!