Павел Севярынец прэзентаваў кнігу турэмных апавяданняў "Каменнае сэрца"

31.01.2019, 10:48  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Павел Севярынец прэзентаваў кнігу турэмных апавяданняў "Каменнае сэрца"

Павел Севярынец правёў у Менску прэзентацыю кнігі турэмных апавяданняў "Каменнае сэрца", выдадзенай праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".

Зборнік "Каменнае сэрца" склалі эсэ пра палітычныя зняволенні аўтара на "Валадарцы", у "амерыканцы", падчас "хіміяў" у Малым Сітне і Купліне і на "сутках" у 1997-2018 гадах. Частка твораў ужо публікавалася, частка - не. Кнігу на 286 старонак завяршае блок фотаздымкаў.

На прэзентацыі выступілі кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна", былы палітвязень Алесь Бяляцкі, сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў паэт Анатоль Івашчанка, рэдактарка кнігі Алена Лапцёнак, пісьменнік Аляксей Шэін.

- Турмы не трэба баяцца. Страшней жыць на волі ў страху, - сказаў на прэзентацыі Павел Севярынец. - І гэтая кніга для тых, хто хоча праверыць сябе: "А я вытрымаю?"

Завяршылася прэзентацыя аўтограф-сесіяй аўтара.

Навіны па тэме