Зміцер Казакевіч атрымаў штраф 30 базавых за стрым з ускладання кветак
Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Зміцер Казакевіч атрымаў штраф 30 базавых велічыняў за “удзел у несанкцыянаванай акцыі” памяці Міхася Жызнеўскага 22 студзеня ля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску.
На пяцігоддзе гібелі героя Украіны беларуса Міхася Жызнеўскага Малады Фронт правёў ускладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку. Зміцер Казакевіч вёў стрым з гэтага мерапрыемства. Суд Цэнтральнага раёна палічыў прысутнасць Змітра і факт стрыму удзелам у палітычнай акцыі.