Севярынец у Воршы: на сустрэчы больш за 40 чалавек
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў прэзентацыю кнігаў і сустрэчу ў Воршы, у якой удзельнічалі больш за 40 чалавек.
Падчас сустрэчы, прысвечанай Дню роднай мовы, прысутныя ўсклалі кветкі да помніка славутаму аршанцу Уладзіміру Караткевічу і прачыталі ягоныя вершы.
Таксама ўдзельнікі імпрэзы, якую вёў кіраўнік аршанскага ТБМ Юрый Аляксандравіч Нагорны, паўдзельнічалі ў разгадванні беларускай крыжаванкі і дыктоўцы паводле кнігі Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”.
Завершылася сустрэча ўручэннем прызоў пераможцам і прэзентацыяй кнігаў, а таксама размовай пра незалежнасць і бліжэйшыя грамадска-палітычныя кампаніі.
У сустрэчы таксама ўдзельнічаў сябра Нацыянальнай рады БХД Яўген Анішчанка.
Пасля сустрэчы Павел Севярынец і Яўген Анішчанка наведалі мастацкую выставу сябра БХД Яўгена Стаіна ў аршанскай карціннай галерэі.