Шыльды як сімвал беларускасці

26.02.2019, 09:33  |  Навіны » Палітыка

Шыльды як  сімвал беларускасці

 

Мінск – адзіны, мабыць, горад у Беларусі, дзе па-беларуску напісаны шыльды праспектаў, вуліц, завулкаў. Апошнім часам назіраецца з’ява, калі жыхары, па няведанні закона, прыватным чынам заказваюць шыльды, якія не адпавядаюць прынятаму  ўзору. Асабліва часта можна бачыць рускамоўныя ў катэджных раёнах і на новых – жылых і офісных – будынках. Вытворцы шыльдаў у сталіцы вырабляюць тое, што ім заказваюць, без аглядкі на норму.

 

 З гэтай нагоды напярэдадні Дня роднай мовы звярнулася ў Мінскі гарвыканкам пісьменніца, актывістка БХД Галіна Каржанеўская.

На яе думку, каб мінчукі прытрымліваліся закона, неабходна:

 

На яе думку, каб мінчукі прытрымліваліся закона, неабходна:

Нагадаць пра закон ў друкаваных і электронных СМІ.

  Прадугледзець адміністрацыйную адказнасць за самавольную замену або ўстаноўку надпісаў неналежнага ўзору.

Адсочваць рускамоўныя шыльды ў горадзе і прымаць меры па іх замене.

“Калі пусціць гэтую справу на самацёк, як калісьці было з вывучэннем мовы ў гарадскіх школах, то гэтак кожны ўласнік хутка павесіць на свой дом што яму ўздумаецца. Дзе-дзе, а ў сталіцы нехта ж павінен трымаць марку. І гэты “нехта” – канечне ж, гарадскі выканаўчы камітэт”, – лічыць Г.Каржанеўская.

 

 

Навіны па тэме