Менская арганізацыя БХД запрашае на бардаўскі канцэрт
15 кастрычніка Менская арганізацыя БХД ладзіць чарговую сустрэчу з лепшымі беларускімі бардамі ў межах падрыхтоўкі пятага дыску “Беларускі бардаўскі хіт”.
Гэтым разам у канцэрце возьмуць удзел вядомыя беларускія барды Раман Яраш ды Таццяна Беланогая. У перапынку сябры Менскай арганізацыі БХД вылучаць дэлегатаў на устаноўчы З’езд БХД і на Беларускі Еўрапейскі Форум.
Сам жа дыск “Беларускі бардаўскі хіт” плануецца прэзентаваць падчас вялікага канцэрту пасля З’езду БХД 31 кастрычніка.
Імпрэза адбудзецца ва Ўправе БНФ (Варвашэні,8), пачатак а 18-й гадзіне.
Запрашаем усіх жадаючых!
Тэлефон для даведак +375 29 5712611 (Валерыя)