Сёння вызваляюць Паўла Севярынца
Сёння, 8 сакавіка, у Менску пасля арышту будзе вызвалены сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Як паведаміла жонка палітыка, яго мусяць вызваліць а 17:30.
Нагадаем, што 23 лютага Павал Севярынец выклаў у Фэйсбуку інфармацыю аб правядзенні 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы акцыі салідарнасці з палітвязнямі. За паўгадзіны да акцыі яго затрымалі.
1 сакавіка яму быў вынесены прысуд – 10 сутак арышту.