Севярынец выйшаў з-пад арышту і распавёў, як здзекаваліся з вязняў у Дзень міліцыі
Пасля 10-содневага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец. Палітыка прывентыўна затрымалі перад пачаткам акцыі салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 лютага. Праз некалькі дзён Севярынца асудзілі толькі за тое, што ён заклікаў узяць удзел у гэтай акцыі.
Павал Севярынец з намі на сувязі:
«Усе прайшло цярпіма, што датычыць быту. Але па вялікім рахунку за пост у Фэйсбуку і заклік да салідарнасці – 10 содняў гэта, канешне, беззаконне. Трое сутак мне давялося адбываць у ізалятары часовага ўтрымання, чамусьці да суда трымалі там, нічога не кажучы ні мне, ні маёй сям’і, а затым асудзілі і далі яшчэ 10. Самае кепскае – гэта быў Дзень савецкай міліцыі. У гэты дзень проста пачалося бязмежжа: забіралі матрацы ў тых, хто быў у маёй камеры, запусцілі туды вашывага чалавека, не вадзілі яго на «пражарку», крычалі, забіралі асадкі, паперу… Усяляк святкавалі як толькі можна Дзень міліцыі…»
Працяг размовы – у сюжэцеbelsat.eu.