Заява БХД з нагоды пераследу членаў сям’і Віталя Рымашэўскага

22 сакавіка 2019 20:19  |  Галоўныя навіны

Заява БХД з нагоды пераследу членаў сям’і Віталя Рымашэўскага

 

Увечары 22 сакавіка, па сканчэнні працоўнага дня, у Следчы камітэт без прадстаўлення позвы быў выкліканы родны брат сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскага Сяргей.

Афіцыйная падстава, па словах следчага Дзмітрыя Буцько, – апытанне па забойстве дзяўчыны ў Бабруйску 20 год таму.

БХД расцэньвае гэта выключна як палітычны пераслед і ціск асабіста на Віталя Рымашэўскага праз яго блізкіх і яго сям’ю перад Днём Волі. Усё гэта нагадвае сітуацыю 2010 года, калі ўлады ціснулі на сваякоў беларускіх палітыкаў, у тым ліку пагражалі і гадавалай дачцэ сустаршыні БХД.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты патрабуюць спынення палітычнага пераследу і ціску.

Болей навін