Заява Беларускай хрысціянскай дэмакратыі

25.03.2019, 16:03  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Заява Беларускай хрысціянскай дэмакратыі

 

На сустаршыню БХД і членаў яго сям'і аказваецца беспрэцэдэнтны ціск. Напярэдадні правядзення святкавання Дня Волі ў канцы працоўнага дня ў пятніцу яго роднага брата выклікалі ў Следчы камітэт.

Са слоў следчага, нібыта ён праходзіць сведкам па падазрэнні ў забойстве дзяўчынкі ў 1989 годзе. У панядзелак ён быў дапытаны Следчым камітэтам, з яго ўзялі падпіску пра неразгалошванне. Віталь Рымашэўскі таксама выкліканы ў Следчы камітэт.

З улікам таго, што на момант 1989 года Віталю Рымашэўскаму было 13 гадоў, а яго брату восем, відавочная палітычная замова напярэдадні святкавання гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі з мэтай аказання ціску на бліжэйшых сваякоў сустаршыні БХД.

Акрамя таго, 24 сакавіка Віталь Рымашэўскі на вачах у яго малалетняй дачкі і жонкі быў схоплены супрацоўнікамі ў цывільным. Без указання прычын з ужываннем грубай фізічнай сілы яго затрымалі на некаторы час.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя заяўляе аб тым, што дадзены факт з'яўляецца пачаткам прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі, з якой пачаліся прэвентыўныя рэпрэсіі супраць лідараў апазіцыі.

Мы заяўляем аб недапушчальнасці падобных метадаў і нялюдскасці ўздзеяння на палітыкаў праз іх сем'і, а таксама абсурднасці падстаў, па якіх аказваецца ціск на Віталя Рымашэўскага і членаў яго сям'і.

Патрабуем неадкладна спыніць рэпрэсіі і пераслед.

Навіны па тэме