Віцебскія сябры БХД знішчалі рэкламу наркатычных інтэрнэт-крамаў (фота)

02 красавіка 2019 09:54  |  Грамадства

Віцебскія сябры БХД знішчалі рэкламу наркатычных інтэрнэт-крамаў (фота)

31 сакавікасябрыБХДдалучылісядаваланцёрскайакцыіМаці 328″ уВіцебску. Хадэкі працавалі асобна ў маладзёвым мікрараёне Білева 1 і 2.

Актывісты распаўсюдзілі сярод мінакоў 100 улётак аб небяспецы “працы” і нібыта хуткіх грошай ад інтэрнэт-крамаў, якія гандлююць наркотыкамі. Зафарбоўвалі надпісы рэклам, якія былі нанесены фарбай з балёнчыкаў вялічэзнымі літарамі і лічбамі на сценах гаспадарчых пабудоў.

Таксама сябры БХД звярнуліся да адміністрацыі крамы, на тэрыторыі якой у пераходзе, на шкле, заўважылі рэкламу, а таксама звярнулі увагу прадстаўнікоў установы на патрэбную генеральную прыборку ў тым пераходзе над Маскоўскім праспектам.

“Такую працу-папярэджанне ад “лёгкіх” заробкаў, якія нясуць небяспеку страты волі падлеткамі на доўгія гады, трэба праводзіць маштабна па ўсіх школах і вузах, на бацькоўскіх сходах. Па сведчаннях, у міністэрстве адукацыі, у розных рана і гарана запатрабаваныя больш антыкарупцыйныя тэмы, быццам гэта тычыцца падлеткаў, а не дарослых дзядзяў-цёцяў. І праслаўленне міфічнага сяброўства Расеі-Беларусі. А менавіта наркотыкі нясуць сапраўдную пагрозу здароўю і жыццю дзяцей, моладзі. І гэтая праблема тычыцца ўсяго грамадства Беларусі”, – заявіла каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

Болей навін