Уратаваны крыж Вінцэнту Гадлеўскаму ўсталяваны ў Менску (фота)

18 красавіка 2019 14:50  |  Грамадства

Уратаваны крыж Вінцэнту Гадлеўскаму ўсталяваны ў Менску (фота)

На фоне сумных падзеяў у Курапатах іскрынкай надзеі выглядае захаваны крыж у гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Нагадаем, што адзін з заснавальнікаў БХД быў забіты фашыстамі перад Калядамі ў 1942 годзе. Загінуў у Благаўшчыне (Трасцянцы), дзе сіламі грамадскасці  ў наш ужо час святару быў устаноўлены памятны знак. Калі ладзілі мемарыял ахвярам генацыду, хтось палічыў, што асобнаму крыжу там не месца. Ён чакаў свайго часу ў касцёле Св. Роха.

І вось католікамі прынята рашэнне ўстанавіць святыню на залатагорскім цвінтары. Мастак Алесь Цыркуноў, які зрабіў крыж і апекаваўся ім, праводзіць рэстаўрацыю. Надпіс сведчыць: “Святому пакутніку Беларусі айцу Вінцэнту Гадлеўскаму”. Падчас крыжовага ходу адбылося добраслаўленне і асвячэнне. На цырымоніі прысутнічалі не толькі шматлікія вернікі, але і актывісты хрысціянскай дэмакратыі.

Болей навін