Паўла Севярынца аштрафавалі за Курапаты
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца суд Менскага раёну 18 красавіка аштрафаваў за спробу спыніць знос крыжоў у Курапатах 4 красавіка.
Намаганні спыніць крыжалом у народным мемарыяле былі расцэненыя судом як дробнае хуліганства і непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў.
Палітыку, які з 5 красавіка знаходзіцца пад арыштам на 15 сутак, дадаткова выпісалі штраф у 50 базавых велічынь.
Нагадаем, што момант затрымання сустаршыня БХД патрапіў у наўпроставы эфір. І ў ім не зафіксавана ані дробнага хуліганства, ані хоць якіхсьці патрабаванняў міліцыі, якім не падпарадкаваўся палітык.
Фота Іван Мірончык