Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

28 красавіка 2019 09:09  |  Галоўныя навіны

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе вернікаў, якія 28 красавіка святкуюць уваскрасенне Хрыста, са святам святаў!

Сваім паўстаннем з мёртвых Бог Сын перамог смерць, перамог грэх, перамог зло ды адкрыў усім нам дарогу да збаўлення.

На Яго прыклад мусім і мы ўваскрасіць свае жыцці ды душы да праўды ды святла, каб вера, надзея і любоў уваскрэслі і нашай зямлі.

Зямлі, дзе руйнуюць крыжы.

Зямлі, дзе дадзеную Богам свабоду замянялі несвабодай.

Зямлі, дзе няпраўда перамагла праўду.

Зямлі, дзе радыяцыя штодня забівае людзей.

Зямлі, дзе знішчаецца матчына мова.

Зямлі, дзе ліслівасць і хлусня сталі дабрачыннасцю.

Злучымся ж у малітве ды справе, каб разам наблізіць Беларусь да Евангельскай праўды.

Хрыстос уваскрос!

Болей навін