БХД: ужо 11 месяцаў у Курапатах

02.05.2019, 14:31  |  Галоўныя навіны, Палітыка

БХД: ужо 11 месяцаў у Курапатах

 

Вось ужо 11 месяцаў у Курапатах ля брамы незаконна пабудаванай рэстарацыі «Поедем-поедім» стаіць варта абаронцаў. У сераду, дзень БХД, яна пачынаецца а 12.00, з адкрыццём кабаку, і доўжыцца да 20.00. Удзельнікі стаяць з бел-чырвона-белымі сцягамі, раздаюць буклеты пра Курапаты наведнікам, адгаворваюць іх ад наведвання і фіксуюць машыны, якія ўсё-такі праязджаюць.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец кажа:

- Курапацкая варта – гэта адзіная стала дзейная штодзённая пляцоўка беларускага руху ў краіне на сёння. Без выходных і перапынкаў. Тут мы знаёмімся, молімся, абмяркоўваем падзеі, плануем кампаніі. Апошнім часам абыходзіцца без пратаколаў. Прыходзьце і далучайцеся!

На фота: варта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Курапатах у сераду 1 траўня.

Навіны па тэме