У Менску адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі

10 мая 2019 13:53  |  Грамадства

У Менску адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі

 

14 мая 2019 года а 18 гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі “Муза сабачага сквера. Незвычайныя гісторыі ад Антона Кулона”.

Месца: Мінск, п.Калодзішчы, вул. Астрожскага 4. Брацкі дом “Кінанія”. Праезд: ад метро “Уручча” аўтобус № 306. (Адпраўленне аўтобуса да часу прэзентацыі: 17.33, 18.03).

У 2012 годзе ў выдавецтве «Логвінаў» вышла кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка». Аўтарам быў пазначаны Антон Кулон. Кніга аказалася надзвычай актуальнай і тыраж імгненна разышоўся. У 2013 г. выдавецтвам “Харвест” быў выдадзена рускамоўны, пашыраны варыянт бестсэлера, які таксама хутка знік з продажу.

У далейшым пісьменнік Анатоль Астапека, які першапачаткова ўзяў аўтарства на сябе, працягваў запісваць гісторыі расказаныя Антонам Кулонам і напісаў кнігу “Між светам тым і гэтым”, выдадзеную ў 2017 годзе. Кніга таксама стала біяграфічнай рэдкасцю. У 2018 годзе выдавецтва “Галіафы” выдала пашыраны варыянт кнігі 2012 года пад назвай “Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС”.  

У прэзентуемай цяпер кнізе “Муза сабачага сквера”, як і ў папярэдняй «Між светам тым і гэтым», таямнічы аўтар «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка» Антон Кулон выступае не ў ролі аўтара, аапавядальніка. Незвычайныя гісторыі, расказаныя Антонам Кулонам, якія раней радавалінаіўнага чытача грахоўнымі спакусамі самых розных адценняў алкаголю, у гэтай кнізе усё часцей набываюць важную рысу, у якой угадваецца адно адценне – адценне Бога.

Болей навін