У Віцебску сябры БХД да Дня свабоды прэсы раздавалі незалежныя СМІ

10 мая 2019 14:35  |  Грамадства

 

Сябры Віцебскага аргкамітэта БХД прынялі ўдзел у сусветным Дне свабоды прэсы. 150 асобнікаў са спецвыпускам «Народнай Волі» да гэтага дня цягам паўгадзіны раздалі ў мікрараёне Білева.

Людзі з ахвотай і ўдзячнасцю бралі асобнікі «Народнай волі». Нехта ветліва ўсміхаўся, бо пазнаваў: не ўпершыню сябры БХД працуюць у Білева. Нехта браў проста з удзячнасцю. Адмаўляліся адзінкі. «Не буду я вашу беларускую лухту чытаць», – чуецца голас «брата з усходу».

“Мы павінны гуртавацца і абараняць здабыткі незалежнасці, вольнай прэсы. Сябры БХД заўсёды салідарныя з аўтарамі незалежных СМІ, дапамагаюць у распаўсюдзе інфармацыі, дзеляцца ёю, пішуць самі, прысутнічаюць на судах над журналістамі. Будзьма разам, беларусы! Будзьма з гонарам і годнасцю!” – адзначыла каардынатарка БХД Таццяна Севярынец.

Болей навін