У Суйкаве зладзілі прыборку возера (відэа)

10 мая 2019 14:42  |  Грамадства

У Суйкаве зладзілі прыборку возера (відэа)

Мясцовыя жыхары праявілі ініцыятыву па ўборцы прыазёрнай тэрыторыі.

“Суйкава ўсяго за тры кіламетры ад Віцебску, і наша возера карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гараджан, побач яшчэ тры рыбных вадаёма, таму і едуць сюды на адпачынак, і рыбалку. Мы вядома не супраць, толькі вось пакідаюць пасля сябе адпачывальнікі горы смецця”, – распавяла актывістка БХД Алена Янушкоўская.

Побач, у вёсцы Дзяйкі, – дачы, усе адхоныя дарогі да іх абсыпаныя бытавымі адходамі, і пластыкавай тарай.

“Хіба ж гэта па-людску, хіба гэта не ваша зямля, што вы паводзіце сябе, як свінні? Сорамна за вас! І мы вядома ж прыбярэм, але з гэтага часу, на пастаяннай аснове, будуць праводзіцца рэйды ў барацьбе за чысціню возера, гэта мы вам абяцаем, і штрафы будуць неабыякімі!” – адзначыла актывістка.

Іншая бяда, гэта баршчэўнік, у гэтым годзе абяцаюць небывалую барацьбу з дадзенай раслінай, і тут, пераканаўчая просьба да мясцовых уладаў, не нашкодзіць возеру, бо рэагенты неймаверна атрутныя, і ні ў якім разе не павінны патрапіць у воды возера, каб не атруціць рыбу.

“Вядома працы яшчэ непачаты край, і вельмі патрэбна тэхніка для планіроўкі пляжу, пясок для яго адсыпкі, а таксама спецыялізаваная тэхніка для выкошвання воднай расліннасці – гэта адзінае выратаванне ад забалочвання. І я вядома ж вельмі рада, што нашы людзі ўсё больш праяўляюць актыўнасць, што перастаюць быць пакорлівымі-абыякавымі. Ганаруся вамі, аднавяскоўцы, так трымаць!!!” – падкрэсліла Алена Янушкоўская.

Болей навін