Сустрэча БХД у Бабруйску

14.05.2019, 14:13  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Сустрэча БХД у Бабруйску

 

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец, каардынатар абласной БХД Алег Аксёнаў і кіраўніца БХД Бабруйску Таісія Кабанчук правялі сустрэчу з сябрамі і прыхільнікамі партыі ў Бабруйску.

Пасля прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Каменнае сэрца» лідары БХД распавялі пра кампаніі хрысціянскіх дэмакратаў у краіне і вобласці, а таксама адказалі на пытанні прысутных.

Асабліва жывую дыскусію выклікалі пытанні «выбараў», чуткі пра спробу «палацавага перавароту» і экалагічныя праблемы ў Бабруйску і Магілёве.

Навіны па тэме