Партал Krynica.info адзначыў 5 гадоў

07 жніўня 2019 17:29  |  Галоўныя навіны

Партал Krynica.info адзначыў 5 гадоўУ Менску на офісе Беларускай Асацыяцыі Журналістаў прайшло адзначэнне 5-годдзя міжканфесійнага хрысціянскага інфармацыйнага партала Krynica.info.

Вечарына пачалася з малітвы і прайшла вельмі цёпла.

Прысутнічалі заснавальнікі Анатоль Шырвель і Павел Севярынец, аўтары Эльвіра Гарошка, Аксана Ючкавіч, Аляксандр Тамковіч, Валер Мацкевіч, Вольга Севярынец, сябры Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў ды чытачы, вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесіяў.

Былі гарбата, кава, пірог, торт і нават марозіва. Выступілі рэдактары ды аўтары, знайшліся новыя валанцёры, з’явіліся цудоўныя ідэі для спецпраектаў і пашырэння “Крыніцы” ў сацсетках.

Дзякуй Богу за гэтую сустрэчу!

І таксама ў гэты дзень, дзень выхаду першай кнігі Бібліі Францішка Скарыны (Псалтыр, 1517), адзначыла свой дзень народзінаў Эла Ігараўна Оліна, аўтар “Крыніцы” і матуля намесніка кіраўніка БАЖ Барыса Гарэцкага.

Фота Элы Олінай

Партал Krynica.info адзначыў 5 гадоў
Партал Krynica.info адзначыў 5 гадоў
Партал Krynica.info адзначыў 5 гадоў

Болей навін