Пінск: а нам прызначылі “дэпутатку”, якая не справілася!
Прыхільнікі БХД з Пінску падзяліліся інфармацыяй з крыніцаў, блізкіх да раённай улады. Аказваецца, у Пінскіх дзяржструктурах за тры месяцы да “выбараў” усім ужо даведзена прозвішча будучага “дэпутата”.
Як вядома ў дэмакратычных дзяржавах пасля абвяшчэння даты выбараў ідзе працэс вылучэння кандыдатаў, праходзяць іх сустрэчы з выбаршчыкамі. А ў Пінску па акрузе №15 яшчэ ў студзені 2019 г. ўжо быў прызначаны “дэпутат” у “парламент”. Гэта Цвірко Вольга Канстанцінаўна. На той момант яна працавала першым намеснікам галоўнага ўрача Пінскай цэнтральнай паліклінікі (першы нам. загадчыка гарадскога аддзела аховы здароўя г. Пінска). Праўда, на сённяшні дзень яна вызвалена ад займаемай пасады, бо ня справілася са сваімі абавязкамі. Гэта пры ёй у сістэме аховы здароўя Пінска распачалі 7 крымінальных спраў, пра якія расказала і рэспубліканскае тэлебачанне. Такім чынам, на прафесійнай ніве у Цвірко В.К. – негатыў. А вось у “парламент” – калі ласка. Можа быць таму, што там не талковыя кіраўнікі і ініцыятыўныя лідэры патрэбныя, а людзі, гатовыя моўчкі націснуць патрэбную кнопку для галасавання?
Таму казаць аб сумленных выбарах па Пінскай сельскай выбарчай акрузе № 15 не даводзіцца: “дэпутата” ўлада ўжо даўно прызначыла.
Пінчукі памятаюць Волкава Анатоля Ягоравіча, дэпутата, дзякуючы якому ў горадзе з’явіўся медыцынскі цэнтр. Жыхары горада гэтак жа памятаюць, як улада не дапусьціла Волкава А.Я. да “выбараў”, бо ён абараняў інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, а не абслугоўваў уладу. Вот таму з’яўляюцца Цвірка і ім падобныя, якія пра выбаршчыкаў нават не думаюць.
А што ж пра гэта нам скажа Лідзія Ярмошына? – задаюць рытарычнае пытанне пінчукі.