Адзінаму апазіцыйнаму мясцоваму дэпутату ў Беларусі 50 гадоў!

27.08.2019, 17:30  |  Навіны » Палітыка

Адзінаму апазіцыйнаму мясцоваму дэпутату ў Беларусі 50 гадоў!

 

Валеру Білібуху, хрысціянскаму дэмакрату, адзінаму апазіцыйнаму мясцоваму дэпутату ў Беларусі з Бярозаўшчыны - пяцьдзясят!

Расказвае сустаршыня БХД Павел Севярынец:

“Пазнаёміліся мы з Валерам у 2013-м у Купліне, у спецкамендатуры, дзе я сядзеў за Плошчу - разам з бярозаўскімі сябрамі ён прыехаў у разгар "свіной чумы". Улады пачалі гвалтам забіваць і забіраць гаспадарскіх свіней як быццам з нагоды хваробы. Вёскі бунтавалі. У роднай вёсцы Валеры з яго лёгкай рукі самазвалы, што вазілі з палёў збожжа, заблакавалі дарогу для машынаў, а людзі выгналі пешую райвыканкамаўскую брыгаду прэч. 

Валер далучыўся да БХД. Праз год на сваёй акрузе ён стаў дэпутатам - за вылучэнца ад улады ніхто не галасаваў.

З той пары Валер адстойвае інтарэсы вяскоўцаў у Бярозаўскім раёне так, як не рабіў да яго хіба ніхто. Дарогі, лес, кар'ер для купання, якасць вады... Начальства вымушанае адступаць, бо за спінай у Білібухі людзі.

У 2018-м Валера зноў абіраюць падаўляючай большасцю галасоў - і ён робіцца адзіным апазіцыйным мясцовым дэпутатам у Беларусі.

Валер - сапраўдны змагар з роду тых, што абаранялі Радзіму пад Грунвальдам, Воршай і Мілавідамі.

У юбілей гадоў зычу Валеру Білібуху мужнасці, трываласці, здароўя і Божай ласкі.
Верым, можам, пераможам!”

Навіны па тэме