Алег Аксёнаў: з жыхароў інтэрнатаў хочуць садраць двайную плату (відэа)
Жыллёва-камунальная гаспадарка спрабуе здабыць з жыхароў інтэрнатаў дадатковыя грошы. Пра гэта ў сваім відэазвароце паведаміў каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёўскай вобласці Алег Аксёнаў.
Паводле яго, у шэрагу інтэрнатаў з’явіліся пагадненні аб кампенсацыі паслуг вахцёраў.
“Гэта нягледзячы на тое, што ў адказе Магілёўскага аблвыканкаму было пазначана, што на гэтыя патрэбы сродкі ідуць з пункту аб аплаце за карыстанне інтэрнатамі. Такім чынам, за адну і тую ж паслугу кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі спрабуе два разы садраць з людзей грошы”, – адзначыў каардынатар.
Алег Аксёнаў заклікаў да яднання, каб адстаяць свае правы. Ён нагадаў, што кожны чацвер працуе грамадская прыёмная БХД у Магілёве на Ленінскай, 29.
“Там мы абмяркуем нашы дзеянні, наша супрацьдзеянне чарговым беззаконным дзеянням кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі”, – заявіў каардынатар.
Тэлефон Алега Аксёнава – +375 29 661-43-33.