Ганна Акінчыц: грошы на рэзідэнцыі ёсць, а на зялёныя зоны ў гарадах – няма (відэа)

30 жніўня 2019 13:42  |  Грамадства

Ганна Акінчыц: грошы на рэзідэнцыі ёсць, а на зялёныя зоны ў гарадах - няма (відэа)

 

Хрысціянская дэмакратка, ветэран працы Ганна Акінчыц з Менску, якая збіраецца балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, заявіла пра неабходнасць стварэння годных умоваў для адпачынку пенсіянераў, сем’яў і моладзі.

“Выступаю за захаванне апошніх зялёных зон”, – заявіла яна.

Паводле яе, актыўная забудова зялёных зон хвалюе ўсіх жыхароў ейнага раёну.

“Ва ўладзе хапае грошаў на будаўніцтва новых рэзідэнцый і асабістых паліклінік. А вось на захаванне зялёных зон сродкаў няма”, – адзначыла Ганна Акінчыц.

Актывістка таксама заклікала ўсіх неабыякавых далучацца да яе ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

Болей навін