Ігар Лабкоў: зрабіць жыццё беларусаў адпаведным еўрапейскім нормам (відэа)

30 жніўня 2019 17:26  |  Палітыка

Ігар Лабкоў: зрабіць жыццё беларусаў адпаведным еўрапейскім нормам (відэа)

 

Беларускі хрысціянскі дэмакрат Ігар Лабкоў вырашыў сёлета балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, каб абараняць інтарэсы жыхароў гарадоў.

“Беларускія хрысціянскія дэмакраты шмат увагі надаюць экалогіі і здароваму ладу жыцця, выступаюць за будаўніцтва школаў, паліклінік, дзіцячых садкоў”, – адзначыў актывіст.

Ён адзначыў, што мае досвед абароны жыхароў Менску, бо “тры раёны не маюць дасяжнасці да артэзіянскай вады”.

Ігар Лабкоў таксама збіраецца дамагацца прыняцця закону аб пераносе шкоднай вытворчасці за межы гораду ў адпаведнасці з еўрапейскімі экалагічнымі нормамі.

 

Болей навін