ЖКГ Магілёва замест рамонту дамоў увяла пасаду ідэолага (відэа)

09 верасня 2019 16:38  |  Грамадства

 

ЖКГ Магілёва замест рамонту дамоў увяла пасаду ідэолага (відэа)

 

 

У Ленінскім раёне Магілёва прыдумалі новую пасаду – намесніка начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі па ідэалогіі. Гэта ў той час, калі будынкі інтэрнатаў і жылога фонду ў раёне патрабуюць тэрміновага рамонту. Пра гэта ў сваім звароце заявіў каардынатар БХД у Магілёўскай вобласці Алег Аксёнаў.

“Цякуць дахі. Дрэнна ўпарадкаваная тэрыторыя. І на гэта, чыноўнікі розных узроўняў заяўляюць, не хапае сродкаў. Яны спрабуюць знайсці гэтыя сродкі ў кішэнях жыхароў. Яны прапануюць жыхарам за свой кошт рабіць рамонт дахаў, добраўпарадкаваць тэрыторыі, мяняць замкі на дзвярах, мяняць дзверы, утрымліваць за свой кошт кансьержак”, – расказаў каардынатар.

Ён адзначыў, што з грамадзянаў пры гэтым і так здымаюць грошы быццам за карыстанне інтэрнатамі. І на пытанне, куды гэтыя грошы будуць накіроўвацца, намеснік старшыні аблвыканкаму пісьмова заявіў, што яны менавіта і ідуць на рамонты, утрыманне тэхнічнага персаналу.

“Мы зноў пачынаем кампанію супрацьдзеяння незаконным дзеянням чыноўнікаў рознага ўзроўню. Звяртайцеся +37529 6614333 ці прыходзьце на вуліцу Ленінская, 29 кожны чацвер з 17:00 да 20:00”, – заклікаў Алег Аксёнаў.

Болей навін