Таццяна Шамбалава: замест трыумфальных арак – школы і паліклінікі (відэа)
6 верасня актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Шамбалава разам з кіраўніцай свайго штабу Вікторыяй Шавялевіч падала дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў Шклоўскую выбарчую акругу.
“Я іду ў парламент, бо я хачу, каб мы, людзі, маглі кантраляваць наш бюджэт, куды накіроўваюцца нашы сродкі і не будаваць аркі чарговыя, а будаваць школы і паліклінікі, якіх так не хапае”, – заявіла яна.
У якасці прыкладу Таццяна Шамбалава прывяла прыклад магілёўскага мікрараёну Казіміраўка, які таксама адносіцца да Шклоўскай акругі, дзе няма паліклінікі, але ёсць арка.
Яна адзначыла, што БХД даўно дамагаецца будаўніцтва паліклінікі. Актывістка ўпэўненая, што разам з неабыякавымі грамадзянамі многае атрымаецца зрабіць.