Яўген Дудкін: грошы не на Еўрапейскія гульні, а на паркі і скверы гараджанам (відэа)

13.09.2019, 16:45  |  Навіны » Палітыка

 

Яўген Дудкін: грошы не на Еўрапейскія гульні, а на паркі і скверы гараджанам (відэа)

 

 

Каардынатар БХД у Горадні Яўген Дудкін, які пражывае ў мікрараёне Альшанка, балатуецца ў Палату прадстаўнікоў, каб “моладзь магла годна зарабляць і жыць у камфортных умовах на сваёй радзіме, каб моцная сям’я стала асновай моцнай Беларусі”.

Як экскурсавод, Яўген Дудкін ведае, што трэба палепшыць у Горадні для большай прывабнасці для турыстаў. Як былы настаўнік, ведае, як выхаваць патрыятычную і адказную моладзь.

Актывіст адзначыў, што хрысціянскія дэмакраты ўжо сабралі вялікую колькасць подпісаў за стварэнне якасных умоваў для жыцця ў Альшанцы – за будаўніцтва другой школы і рынку.

Зараз гарадзенскія актывісты распачалі кампанію за стварэнне паркаў і сквераў у Альшанцы. Інакш грошы могуць пайсці на чарговыя Еўрапейскія вуліцы ці нікому не патрэбныя лядовыя палацы ў маленькіх гарадах, упэўнены каардынатар БХД.

Кантактны тэлефон Яўгена Дудкіна:+375445508977

Навіны па тэме