Пятро Папраўка: Робяцца парады і гульні, а народ бяднее (відэа)

14.09.2019, 11:43  |  Навіны » Палітыка

Пятро Папраўка: Робяцца парады і гульні, а народ бяднее (відэа)

 

Намеснік каардынатара БХД у Менску, юрыст Пятро Папраўка балатуецца ў парламент, каб вярнуць заканадаўчую ўладу беларускаму парламенту, “каб зрабіць жыццё жыццё грамадзянаў Рэспублікі Беларусь годным”.

Ён адзначыў, што дзейная ўлада не збіраецца рабіць неабходных рэформаў.

“Робяцца парады, робяцца гульні, а народ між тым бяднее, з’язджае. Ствараюцца шкодныя вытворчасці насуперак думцы беларускага грамадства. Не слухаюць беларускі народ, які жадае будучыні для сваіх дзяцей у Беларусі”, - заявіў актывіст.

На яго думку, уладам непатрэбныя дасведчаныя маладзёны, якія б маглі будаваць будучыню сваёй краіны.

Пятро Папраўка таксама заклікаў далучацца да назіральніцтва, каб супрасьстаяць фальсіфікацыям выбараў.

Навіны па тэме