Галіна Каян: Зрабіць асфальтны Жлобін зялёным (відэа)

15.09.2019, 16:15  |  Навіны » Палітыка

Галіна Каян: Зрабіць асфальтны Жлобін зялёным (відэа)

 

Апроч таго, што ў Жлобіне знаходзіцца Беларускі металургічны завод, які забруджвае атмасферу, Жлобін – гэта яшчэ горад суцэльнага асфальту. Пра гэта ў сваім відэазвароце заявіла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Галіна Каян.

І нават на плошчах, дзе можна было б высадзіць дрэвы і зрабіць цудоўны парк, “гола і пуста”.

“Мы будзем змагацца за тое, каб зрабіць больш паркаў і сквераў, павялічыць зялёныя зоны ў Жлобіне. Далучайцеся да маёй каманды, далучайцеся да хрысціянскіх дэмакратаў”, - заявіла актывістка БХД.  

Навіны па тэме