Ганна Ліннік: грошы павінна заставацца на месцах і паляпшаць жыццё мясцовых жыхароў

16.09.2019, 17:40  |  Навіны » Палітыка

Ганна Ліннік: грошы павінна заставацца на месцах і паляпшаць жыццё мясцовых жыхароў

 

Хрысціянская дэмакратка Ганна Ліннік, якая балатуецца ў Рагачове, заявіла пра неабходнасць рэформы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі, асабліва датычна рэгіёнаў.

“Людзі скардзяцца на тое, што не хапае вузкіх спецыялістаў. А чаму іх не хапае? Таму, што грошы, якія вылучаюцца з падаткаў, сыходзяць у Менск, асядаюць там, і толькі пасля ідзе размеркаванне, куды і колькі мясцовым бюджэтам вылучыць гэтых грошаў. Гэтых грошаў недастаткова”, - адзначыла актывістка БХД у сваім відэазвароце.

Паводле яе, грошы павінны заставацца ў мясцовых бюджэтах і ісці на паляпшэнне жыцця мясцовых жыхароў.

Навіны па тэме